Лічба дня. Настаўніку ў Беларусі прапануюць у 3,5 раза меншы заробак, чым у Польшчы

Сярэдні заробак у Беларусі набліжаецца да самага нізкага ў Эўропе, паведамляе Радыё Свабода.

520 даляраў на месяц — такі сярэдні заробак быў у Беларусі ў 2020 годзе. У параўнаньні з 2019 годам у рублях ён вырас, а вось у далярах зьменшыўся — на 29 даляраў.

Суседзі даганяюць і пераганяюць Беларусь па заробку

Пяць гадоў таму беларускія заробкі істотна абганялі заробкі ва Ўкраіне і Малдове (доўгі час лічылася самай беднай краінай Эўропы). У 2016-м параўнаньне выглядала наступным чынам:

Беларусь — $420

Малдова — $245

Украіна — $180

З астатнімі ж, акрамя Ўкраіны, суседзямі параўнаньне выглядала не на карысьць Беларусі. Традыцыйна заробкі ў Польшчы, Літве, Латвіі і Расеі былі вышэйшыя. Ужо летась беларускія заробкі амаль зраўняліся з Малдовай і Ўкраінай:

Беларусь — $514

Малдова — $465

Украіна — $450

З суседзямі параўнаньне выглядае яшчэ горш для Беларусі:

Колькі прапануюць у розных краінах лекарам і настаўнікам

Сярэднія заробкі — гэта адно, а канкрэтныя вакансіі — іншае. Глядзім, колькі прапаноўваюць самым сацыяльным прафэсіям — настаўніку і лекару — у Беларусі і ў суседзяў.

У Беларусі на сайце Мінпрацы ў рэспубліканскім банку вакансій знаходзім першыя тры вакансіі для настаўніка. Плацяць 800 рублёў на месяц, або 307 даляраў па цяперашнім курсе.

Глядзім вакансіі ў суседніх краінах (бяром сталіцу і вакансіі настаўнікаў-прадметнікаў з дыплёмам аб вышэйшай адукацыі).

Беларусь — $307

Украіна — $323

Латвія — $600

Літва — $960

Расея — $965

Польшча — $1074

Глядзім вакансіі лекараў, таксама бяром вакансіі ў сталіцах і вылічваем сярэдні заробак зь некалькіх прапанаваных для лекараў-спэцыялістаў. Атрымліваецца:

Беларусь — $423

Украіна — $539

Расея — $1379

Латвія — $1800

Літва — $1800

Польшча — $2400.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.5 (оценок:12)