Карбалевіч пра рэзыдэнцыі Лукашэнкі: «Навошта столькі аднаму чалавеку?»

Калі ён зьбіраецца кіраваць пажыцьцёва, то розьніца паміж дзяржаўнымі і асабістымі рэзыдэнцыямі зьнікае, падкрэслівае палітолаг.

Рэзідэнцыя Лукашэнкі на яго радзіме ў вёсцы Александрыя

— Аляксандр Лукашэнка падчас наведваньня мотавелазавода абверг чуткі, што ў яго нібыта ёсць нейкі асабісты палац, — піша Валер Карбалевіч. — «Калі хтосьці знойдзе мой палац, адразу едзьце і засяляйцеся», — сказаў ён.

Пра асабісты палац Лукашэнкі, кшталту пуцінскага, сапраўды нічога не вядома. Але у Лукашэнкі шмат рэзідэнцый, якія зьяўляюцца дзяржаўнымі і знаходзяцца на балянсе Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта.

Вось пералік тых, да якіх мае доступ выключна Лукашэнка і ягонае атачэньне: Палац Незалежнасьці (Менск); «Дразды» (Менск); «Усход» (Менскі раён); «Заслаўе» (Менскі раён); «Азёрны» (Лагойскі раён); «Плаўна» (Бярэзінскі раён); Ляскавічы (Петрыкаўскі раён); заказьнік «Міжазёрны» (Браслаўскі раён).

Некаторыя дасьледчыкі называюць 12 ці нават 16 рэзідэнцый, узгадваючы дробныя аб’екты, кшталту невялічкай сядзібы ў вёсцы Александрыя-2 (Шклоўскі раён), «Крупеніно», «Віскулі», будынак у Вайсковым завулку і інш. Паводле ацэнак, сёньня ў Аляксандра Лукашэнкі самая вялікая колькасьць рэзідэнцый сярод усіх прэзыдэнтаў краінаў-суседак.

Навошта столькі аднаму чалавеку? І калі ён зьбіраецца кіраваць пажыцьцёва, то розьніца паміж дзяржаўнымі і асабістымі рэзыдэнцыямі зьнікае.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:85)